Насамрэч, адрыў грандыёзны - 118 прадпрыемстваў-даўжнікоў на Віцебшчыне супраць двух у Гомельскай вобласьці, 18 - у Гарадзенскай, 4 - у Менскай і 3 - у Магілёўскай. Усё гэта наводзіць на несуцяшальныя думкі.
Калі эканоміка дзесьці і надламалася, то разлом, відавочна, пралягае наўпрост па Віцебскай вобласьці. Агульная сума пратэрмінаванай запазычанасьці тут дасягае рэкордных 37 531,8 мільёну рублёў, што складае большую частку ад агульнарэспубліканскай.
З усіх стратных прадпрыемстваў 6 належаць непасрэдна Віцебску і Віцебскаму раёну. У Віцебскім раёне мы знаходзім ўсе прадпрыемствы, якія застаюцца на слыху ўжо працяглы час:
1. ААТ «Віцебскі камбінат ядвабных тканін» - ткацкая і аддзелачныя вытворчасьць, прадпрыемства прызнанае банкрутам 23 сьнежня 2015 году;
2. РБП «Будгандальсэрвіс» ТАА ў г. Віцебску, якое мае ў складзе 9 кампаніяў, занятых, галоўным чынам, у будаўнічай галіне;
3. Віцебскі завод сантэхнарыхтовак ААТ «Трэст Белсантэхмантаж №1», які прапрацаваў у сфэры ацяпленьня, водазабесьпячэньня і вэнтыляцыі больш за 70 гадоў;
4. КУСГП «Пестуніца», занятае ў сферы сельскай гаспадаркі Віцебскага раёну;
5. КУСП "Экспэрымэнтальная база Тулава», сельскагаспадарчы комплекс, які вінен каля 57 мільярдаў рублёў, работнікі якога ня бачылі заробку яшчэ зь лістапада;
6. ААТ «Ліпаўцы», да нядаўняга часу займалася вытворчасьцю далікатэснага «мармуровага» мяса, які экспартуецца ў расейскія рэгіёны.
Якім чынам плянуецца справіцца з сытуацыяй, што склалася ў Віцебскай вобласьці, застаецца незразумелым. Тым часам работнікі стратных прадпрыемстваў альбо страйкуюць, альбо проста спрабуюць хоць неяк выжыць.
https://vitebsk.dns.army/news/pravy-pracounykh/item/6-syarod-zlosnykh-neplatselshchyka-zarplaty-z-vyalikim-adryvam-lidzirue-vitsebski-regijon#sigProIdcf0ba6e7ad
Настасься Вераск, vkurier.by