Затрымкі зарплаты на месяц, два, тры даўно сталі адметнай рысай сэлекцыйна-гібрыднага цэнтру. Летась скаргі работнікаў дайшлі да высокіх інстанцыяў, у выніку ў Воршу прыяжджала адмысловая інспэкцыя для праверкі прадпрыемства. Пасьля гэтага, як на ўмовах ананімнасьці адзначаюць рабочыя, заработная плата стала выплачвацца амаль своечасова, з затрымкай толькі на тыдзень-другі.
Цяпер жа зарплата застаецца прыкладна на ранейшым узроўні, і яе зноў пачалі выплачваць зь вялікай затрымкай. Многія працаўнікі «Задняпроўскага» маюць сем'і, гадуюць маленькіх дзетак, і таму вымушаныя пазычаць грошы ў знаёмых і сваякоў.
СГЦ «Задняпроўскі» зьяўляецца адным з базавых прадпрыемстваў для разьмеркаваньня выпускнікоў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны. На яго прыкладзе яскрава відаць, чаму многія выпускнікі ня хочуць прыяжджаць на працу на дзяржаўныя прадпрыемствы.
Крыніца: Орша.eu