Старшыня пяршоўкі СПБ на Лукомальскай ДРЭС Аляксей Габрыель распавёў, што многія спэцыялісты з ДРЭС пераяжджаюць на Астравецкую атамную электроўню - там больш пэрспэктываў. Маладым спэцыялістам там даюцца кватэры, ставяць на пэрспэктыўныя пасады. З васьмі энэргаблёкаў у Навалукомлі цяпер працуюць толькі два, астатнія стаяць у рэзэрве. Раней, у добрыя часы, працавала адразу сем энэргаблёкаў.
Мікалай Шарах, намесьнік старшыні СПБ па Віцебскай вобласьці, кажа, што ў Беларусі парушаецца права на працу. Урад не выконвае сваіх забавязаньняў перад народам, грамадзяне не забясьпечваюцца працоўнымі месцамі. А вінаватымі робяць саміх работнікаў, называючы іх дармаедамі: нібыта яны мусілі самі сабе стварыць працоўныя месцы.
Аляксандар Марозаў