Паводле ягоных слоў, сярэднямесячная заработная плата за студзень-сьнежань і сьнежнань 2012 году склала адпаведна Br3,4 млн. і Br4,2 млн. і павялічылася да адпаведнага пэрыяду 2011 году ў 2 і 1,6 разоў. У бюджэтнай сфэры і арганізацыях камунальнай уласнасьці яна ўзрасла ў 1,9 разоў. Тэмп росту рэальнай заработнай платы склаў 122% і 134% адпаведна. У сьнежні ў параўнаньні са студзенем 2012 году яна павялічылася на 39%.
У сьнежні 2012 году Віцебск, Ворша, Полацак выйшлі на ўзровень заработнай платы, эквівалентнай $500, а Наваполацак перасягнуў мяжу ў $700 у эквіваленце. У сельскагаспадарчых раёнах сярэднямесячная заработная плата вар’іруецца ад $406 у Бешанковіцкім да $480 у Аршанскім раёнах. Сыстэмная праца з арганізацыямі з узроўнем заработнай платы менш за $200 у эквіваленце, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі, дазволіла скараціць іх колькасьць з 450 у сьнежні 2011 году да 19 у сьнежні 2012-га.
Аляксандар Хрыстафораў адзначыў, што летась у рэгіёне была працягнутая праца па ўкараненьні ў камэрцыйных арганізацыях гнуткіх сыстэмаў аплаты працы. Асноўны націск у гэтым кірунку зроблены на мэтадалягічнае суправаджэньне суб’ектаў гаспадараньня, што ўкараняюць новыя формы і сыстэмы аплаты працы. У параўнаньні з пачаткам году колькасьць гэткіх арганізацыяў у рэгіёне павялічылася ў 3,5 разы і склала на 1 студзеня 2013 году 365.
У мэтах захаваньня парытэту тэмпаў росту прадукцыйнасьці працы і заработнай платы былі зробленыя канкрэтныя захады па падвышэньні адказнасьці кіраўнікоў за выкананьне паказчыкаў эфэктыўнасьці работы арганізацыяў, якія дазваляюць узмацніць залежнасьць росту заработнай платы працоўных ад вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасьці арганізацыяў. У прыватнасьці, у кантракты 464 кіраўнікоў арганізацыяў камунальнай уласнасьці ўнесеныя зьмены, якія прадугледжваюць устанаўленьне мер заахвочваньня і адказнасьці гэтых кіраўнікоў за выкананьне паказчыкаў па чыстым прыбытку, рэнтабельнасьці продажаў, прадукцыйнасьці працы, зьніжэньні матэрыялаёмістасьці прадукцыі, тавараў (работ, паслуг).
Аблвыканкамам прынятае адпаведнае распараджэньне па ўзмацненьні жорсткасьці падыходаў да фармаваньня памераў зарплаты кіраўнікоў арганізацыяў, якія не забясьпечваюць сярэднюю заработную плату па арганізацыі на ўзроўню сярэдняй па галіне. “Такі падыход дазволіў у 2012 годзе падвысіць узровень аплаты працы асноўным катэгорыям працаўнікоў камэрцыйных арганізацыяў, максымальна мінімізаваць колькасьць арганізацыяў зь нізкім узроўнем заработнай платы”, - падкрэсьліў старшыня камітэту.
Асаблівая ўвага ва ўмовах лібэралізацыі эканамічнай дзейнасьці камэрцыйных арганізацыяў надавалася захаваньню наймальнікамі дзяржаўных гарантыяў у аплаце працы. У 2012 годзе да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягнута 13 юрыдычных і 173 службовых асоб, якія дапусьцілі парушэньні тэрмінаў выплаты зарплаты, прадугледжаных калектыўнымі дамовамі. Сума штрафаў склала каля Br90 млн.
“У 2013 годзе ў цэлым па вобласьці прагназуецца дасягненьне тэмпаў росту сярэднямесячнай заработнай платы ня ніжэй за 166%, у бюджэтнай сфэры - 126%. У сьнежні рэгіён павінен выйсьці на заработную плату ня менш як $ 800 у эквіваленце, што ў 1,7 разы перавысіць ўзровень сьнежня 2012 году”, - сказаў на заканчэньне Аляксандар Хрыстафораў.
“Задачы па заработнай плаце, пастаўленыя на бягучы год, вельмі сур’ёзныя. І для іх вырашэньня ўсе рэгіёны вобласьці павінны мець канкрэтныя пляны і адказна ставіцца да гэтай працы”, - падкрэсьліў першы намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётар Грушнік, які бярэ ўдзел у працы калегіі.
Крыніца: БелТА