“Адміністрацыя баялася, што я выступлю з прапановай падняць зарплату, - кажа Аляксей Габрыэль. - Галоўная праблема на нашым прадпрыемстве - недастатковы рост заработнай платы. Яго зьядае інфляцыя. Энэргетыка - базавая галіна эканомікі - сядзіць на галоднай пайцы. Напэўна, урад лічыць, што ў нас усё добра. Але спыніць ад’езд энэргетыкаў у Расею можна толькі выраўноўваньнем памеру заробкаў. Цяпер беларускія энэргетыкі атрымліваюць крыху больш за пяцьсот даляраў. А ў выступе прэзыдэнта прагучала лічба 1200. Мабыць, міністэрства энэргетыкі адрапартавала наверх пра «вялікія» дасягненьні?”
Прафсаюзны лідэр лічыць, што адміністрацыя наўмысна імкнецца абмежаваць дзейнасьць Свабоднага прафсаюзу, баючыся, што працаўнікі адгукнуцца на заклікі СПБ і таксама запатрабуюць падвышэньня зарплаты.