Спроба ўраду зьмякчыць сытуацыю, адклаўшы тэрмін увядзеньня сэртыфікацыі да лістапада, прадпрымальнікаў не задавальняе. Па-першае, яны так і не дачакаліся гэтага дакумэнту; па-другое, гэта азначае, што бізнэс памрэ, але толькі не цяпер, а празь некалькі месяцаў.
Прадпрымальнікі Полацкага рынку збольшага ліпеньскі падатак заплацілі, але кажуць, што працягнуць страйк і заўтра. На Смаленскім рынку многія ня сталі плаціць падатак на ліпень. Зараз там праходзіць сход, на якім выпрацоўваецца плян агульных дзеяньняў.