У гэтым матэрыяле, паводле слоў начальніка плянава-эканамічнага аддзелу шпіталя Раісы Ліпскай падаваліся наступныя зарплаты ў галоўнай мэдустанове вобласьці:
Сярэдняя зарплата лекараў за 2013 склала 7 750 500 рублёў (у сьнежні - 8 459 800 рублёў).
Сярэдні заробак сярэдняга мэдпэрсаналу летась быў роўны 4 095 273 рубля (пры гэтым у сьнежні - 4 473 013 рублёў).
І дадзеныя наконт малодшага мэдпэрсаналу: адпаведна 2 355 693 рубля (2 436 235 рублёў).
Доктар Пастноў у якасьці прыкладу прыводзіць свой разьліковы аркуш са службовым акладам у лекара 2 413 600 рублёў - праўда, у іншай мэдустанове…
Крыніца: Народныя навіны Віцебска