Субота, 19 Красавік 2014

Работнікаў “Аршанскіх цепласетак” палохаюць Майданам і раяць ня езьдзіць ва Ўкраіну

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Надоечы кіраўніцтва арганізацыі сабрала ўсіх работнікаў дзяржаўнай арганізацыі і распавяло падрабязнасьці падзеяў, якія адбыліся ва Ўкраіне. Пра гэта не без гіроніі распавядаюць рабочыя “Аршанскіх цепласетак”. У прыватнасьці, людзям паведамілі, што актывістам Майдану за ўдзел у мітынгах нібыта плацілі па тры тысячы даляраў ЗША.

Акрамя таго, кіраўніцтва арганізацыі адзначыла, што ўдзельнікі Майдану атрымалі невядомае захворваньне і цяпер ад яго пачынаюць паміраць. Паводле іх слоў, імаверна, што нехта нешта мог падмяшаць у ежу актывістаў Майдану і цяпер усе яны зьяўляюцца носьбітамі невядомага захворваньня.

Напрыканцы размовы кіраўніцтва засьцерагло рабочых ад візытаў ва Ўкраіну.

Крыніца: Праваабарончы цэнтар "Вясна"