Навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага тэхналягічнага каледжу цэлы месяц працавалі на палях сельскагаспадарчага каапэратыву “Альгоўскае”. Будучыя сакратары, дызайнэры інтэр’ераў, фатографы ды вальшчыкі лесу былі занятыя ўборкай і сартыроўкай морквы…

У 2017 годзе ў Віцебскай вобласьці ад зьнешніх прычын загінулі 27 дзяцей, зь іх на тэрыторыі Віцебскага раёну — 3. Асаблівую трывогу выклікае гібель непаўналетніх у выніку ўтапленьня, па вобласьці дапушчана 6 такіх выпадкаў. Большасьць зь іх адбылася на штучных вадаёмах.

Ужо дзявяты год запар летнік для дзяцей з асаблівасьцямі псыха-фізычнага разьвіцьця ладзяць у Полацку прадстаўнікі Хрысьціянскага валянтэрскага руху сьв. Мікалая. З 13 па 19 жніўня два дзясяткі хлопчыкаў і дзяўчынак, якія прыехалі ў асноўным зь Віцебску, удзельнічалі ў розных гульнях, конкурсах і віктарынах, а таксама ў супольнай малітве. Летнік праходзіў на ўскраіне гораду ў прыватнай хаце пры Беларускай грэка-каталіцкай царкве.

Экстрэмалы зь Віцебску запусьцілі на пляцоўцы “Зручны горад” пэтыцыю з просьбай да ўладаў пабудаваць у горадзе скейт-парк. “Праз адсутнасьць пляцоўкі для скейтбордынгу мы вымушаныя катацца ў месцах ня вельмі для гэтага прыдатных і з гэтай прычыны часта падвяргаемся ціску з боку міліцыі і простых грамадзян”.

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласьці агучылі вынікі праверкі ААТ «Полацак-гандаль», якое абслугоўвае ў Полацку 15 установаў адукацыі – амаль 8,5 тысячы чалавек.