Наяўнасьці названых дамоваў патрабуе рашэньне № 881 «Аб масавых мерапрыемствах у г. Віцебску», прынятае Віцебскім гарвыканкамам у 2009 годзе. Кіраўніцтва пералічаных у рашэньні службаў усяляк ухіляецца ад заключэньня гэткіх дамоваў з праваабаронцамі, грамадзкімі актывістамі і сябрамі апазыцыйных партыяў, таму правесьці легальна якую-небудзь акцыю ў Віцебску практычна немагчыма.
Нядзеля, 08 Снежань 2013
Праваабаронцу Паўлу Левінаву забаранілі ладзіць пікеты ў Дзень правоў чалавека
Тры пікеты, па адным у кожным з раёнаў Віцебску, мусілі адбыцца 10 сьнежня, у Сусьветны дзень правоў чалавека. Нягледзячы на тое, што пікеты плянаваліся як адзіночныя і працягласьць кожнага зь іх складала б толькі адну хвіліну, – улады палічылі немагчымым іх правядзеньне без дамоваў аб мэдычным абслугоўваньні зь лекарамі, аб ахове зь міліцыянтамі і аб прыборцы тэрыторыі са сьмецьцярамі.
Тэгі: