Аўторак, 27 Верасень 2022

Палітвязень Аляксандр Целешман пакараны бестэрміновым утрыманнем у ШІЗА

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Адміністрацыя Наваполацкай калоніі №1 трэціруе палітвязня Аляксандра Целяшмана. За дзесяць месяцаў знаходжання ў папраўчай установе па ініцыятыве кіраўніцтва ўстановы яе тройчы змяшчалі ў штрафны ізалятар. Зараз, т.б. больш за месяц, ён знаходзіцца ў ШІЗА, куды быў змешчаны яшчэ 16 жніўня. Сваякі страцілі з ім сувязь, бо лісты ад яго даўно не прыходзілі. Прычыны па якіх палітвязень сурова пакараны звязаныя з невыкананнем ім рэжыму адбыцця пакарання.

Аляксандр Целяшман абвінавачаны па справе аб удзеле ў масавых беспарадках у Брэсце 9-10 жніўня 2020 года (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу).

Першы раз быў затрыманы 14 жніўня, яго забралі ў шортах без майкі і абутку, павезлі ў РАУС без бацькоў (на той момант Аляксандру не было 18 гадоў). Таксама 20 жніўня 2020 года дапытвалі ў Следчым камітэце без бацькоў. Тады Аляксандра адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Але 8 лютага 2021 зноў затрымалі і перавялі ў брэскае СІЗА.

8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года. Суддзя Аляксандр Семянчук пастанавіў прызнаць усіх 19 палітзняволеных, што праходзілі па справе, вінаватымі, а Аляксандру Целяшману прызначыў 4 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

Адрас для лістоў: Аляксандру Сяргеевічу Целяшману, ПК № 1. вул. Тэхнічная, 8, 211440,  Наваполацк, Віцебская вобласць.

Віталь Кажух