Сваякі Змітра Фурманава занепакоеныя сітуацыяй. 8 кастрычніка ў калонію паедзе бацька палітвязня Аляксандр Фурманаў. Ён просіць падтрымкі і агалоскі. Дабірацца будзе з Горадні на грамадскім транспарце, разлічвае дабрацца да віцебскай калоніі раніцай. Ён будзе вельмі ўдзячны, калі яго змогуць сустрэць і падвезці да калоніі, а таксама маральна падтрымаць там.
Зміцер Фурманаў - сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Быў затрыманы падчас выбарчага пікету ў Горадні 29 мая 2020 году падчас збору подпісаў разам з Сяргеем Ціханоўскім ды іншымі актывістамі.
Фурманаў асуджаны паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Віталь Кажух