Аб памілаванні
"Некаторыя палітычныя гатовыя пісаць прашэнне на імя АГЛ, лічачы, што гэта іх шанец. Мой знаёмы, у прыватнасці, напісаў зваротны ліст Васкрасенскаму. Чакае, калі яго выпусцяць. І гэта адбываецца ва ўсіх месцах пазбаўлення волі. Аднак нікога не вызваляюць. Зразумела адно: большая частка палітвязняў пісаць прашэнняў не будзе..."
"Я хачу выйсці на волю ў свабоднай Беларусі. Усіх маіх сяброў закранула гэтае беззаконне, дык як я магу прасіць АГ аб памілаванні? Як потым глядзець людзям, маці і сябрам у вочы?.."
"Скардзіцца на заробак, на мой погляд, не мае сэнсу. Для мяне важнейшыя ўмовы ўтрымання. На працы ёсць душ, ёсць магчымасць памыцца, выйсці ёсць куды ў абед, ды і пасля працы зайсці ў краму, дзе можна купіць прадукты, а не марнаваць час на падпісанне прашэнняў..."
Пра побыт палітвязняў
"Праблема з прыбіральняй. Скардзіліся. Прыязджала камісія з Дэпартаменту адбывання пакарання. Запрацавалі 5 "талчкоў". Аднак з 18 ліпеня іх зменшылася да трох. Зноў скардзіліся намесніку начальніка ўстановы. Той здзіўляецца, чаму загадчык гаспадаркі не вырашае праблему. А загадчык гаспадаркі адказвае, што замовіў для рамонту неабходныя дэталі, але калі яны прыйдуць – не ведае, называе тэрмін ад тыдня да месяца..."
"Ідзе рамонт усяго будынка. Ад чацвёртай раніцы работнікі пачынаюць працаваць адбойнікамі і будзяць нас. Так што належных па законевасьмі гадзін сну ў нас няма...»
Аб дыскрымінацыі
"Свабодны выхад для палітычных - гэта мара недасягальная..."
"Начальнік падпісвае заяву на выхад у горад на адзін час, а дзяжурны выпускае на паўтары гадзіны пазней..."
"Лісты ускрываюць. Нягледзячы на тое, што зняволеныя казалі начальніку, што гэта не адпавядае закону. Рэакцыі ніякай. Як адкрывалі, так і ўскрываюць...»
"На спатканні адпускаюць, але пад наглядам, пад вокнамі камендатуры..."
Аб парушэннях рэжыму адбыцця пакарання
"Уначы, пад раніцу, збеглі з ізалятара на другім паверсе камендатуры двое маладых “хіміка”. Не палітычныя. Выціснулі краты на вакне і ўцяклі. Увесь персанал стаіць “на вушах”..."
«Учора тут падвойнае надзвычайнае здарэнне адбылося. Два хлопцы спіртное прынеслі. Пад раніцу "спаліліся". А днём раней яшчэ два “хіміка” на працы выпілі і адзін з іх сышоў. Так што шмат было мітусні, сёння з раніцы з УДВП афіцэр быў з праверкай...»
Падрыхтаваў Міхась Пісараў