Міхаіл Жамчужны: Тут усё лепш, чымся ў ПК-14
Пасьля месячнага маўчаньня палітвязень Міхаіл Жамчужны даслаў ліст у адрас віцебскіх праваабаронцаў.
Палітвязень Міхаіл Жамчужны: Я трапіў у жорсткія ўмовы
«Мяне перавялі ў ПК №11 [папраўчая калёнія №11, г. Ваўкавыск – рэд.]. Я расцэньваю гэта як перамогу над адміністрацыяй ПК №14 [ст. Навасады, Барысаўскі р-н], бо дастаў доказы фальшаваньня ўсіх маіх парушэньняў рэжыму шляхам апытаньня сьведак-вязьняў. Яны далі пісьмовыя паказаньні на маю карысьць і папрасілі запрасіць іх у суд», – паведаміў палітвязень у чарговым лісьце віцебскім праваабаронцам.
Палітвязьня Міхаіла Жамчужнага перавялі ў калёнію ў Ваўкавыску
Праваабаронца Андрэй Бандарэнка паведаміў, што палітвязень Міхаіл Жамчужны пераведзены ў калёнію № 13 у Ваўкавыску.
Суд над Міхаілам Жамчужным: вытворчасьць па справе аб пераводзе ў турму спыненая
Суд па пераводзе праваабаронцы Міхаіла Жамчужнага з калёніі на турэмны рэжым утрыманьня працягнуўся 21 красавіка ў судзе Барысаўскага раёну.
Міхаіл Жамчужны: У мяне ўсё выдатна!
Такімі словамі пачынае свой чарговы ліст віцебскім праваабаронцам палітвязень, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі №14. Далей Міхаіл Жамчужны раскрывае, у чым гэтае «выдатна» палягае.