Аўторак, 14 Красавік 2026

Мікалай Статкевіч да гэтага часу лічыцца зняволеным ПК-13 у Глыбокім

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Палітык, якога, па афіцынай інфармацыі , вызвалілі па памілаванні яшчэ 11 верасня 2025 года, толькі сёлета ў лютым апынуўся дома – пасля таго, як у глыбоцкай калоніі ў яго здарыўся інсульт і зняволенага тэрмінова даставілі ў шпіталь. Апынуўшыся на волі, Мікалай Статкевіч  паспрабаваў аформіць пенсію, але гэта яму не ўдалося: у палітыка запатрабавалі даведку аб вызваленні, якой ён не мае.

Летась 11 верасня Статкевіча нечакана вызвалілі з калоніі і разам з іншымі 51 палітвязнямі хацелі прымусова дэпартаваць у Літву. Аднак палітык адмовіўся перасякаць мяжу і застаўся на тэрыторыі Беларусі. У хуткім часе  яго забралі сілавікі, і некалькі месяцаў пра ягоны лёс нічога не было вядома.

Пазней высветлілася, што пасля ўказа аб вызваленні яго зноў вярнулі ў глыбоцкую ПК-13. І ён дагэуль лічыцца вязнем гэтай калоніі, нягледзячы на статус памілаванага, які неаднаразова згадвала афіцыйная прапаганда.

“Я прыгадваю, як адна афіцыйная дама ў тэлевізары сцвярджала, што мяне, нібыта, вызвалілі згодна з "указам аб памілаванні" яшчэ ў верасні мінулага года. Але хто той указ бачыў...  Цяпер я канчаткова заблытаўся ў сваім сённяшнім юрыдычным статусе і месцазнаходжанні”, - напісаў   Мікалай Статкевіч у сваім Telegram-канале.

Арцём Галавін