Апроч гэтага, хлопца абвінавацілі і ў адміністрацыйным правапарушэнні - за хэштэг "Не вайне!" у сацыяльных сетках. На той час Мікіта Лосік ужо знаходзіўся за кратамі па крымінальнай справе. За “пікетаванне ў інтэрнэце” яму прызначылі штраф у некалькі тысяч рублёў.
Сёлета 8 ліпеня Віцебскі абласны суд прыгаварыў Мікіту Лосіка да 3-х гадоў абмежавання волі (“хіміі”). Прысуд выносіў старшыня суда Чыгуначнага раёна Віцебска Раман Дзягода. Аднак хлопцу ўдалося пакінуць Беларусь. Фонд BYSOL аб'явіў збор сродкаў для падтрымкі хлопца на першы час у эміграцыі.
Праз некалькі дзён пасля вымушаных уцёкаў Лосіка ўключылі ў пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС. У гэты спіс колькі год таму быў ўключаны яго старэйшы брат - палітвязень Ігар Лосік, журналіст Радыё Свабода, якога асудзілі на 15 гадоў пазбаўлення волі .
Віталь Гракун