Праваабаронца Леанід Сьвецік: «Пачынаючы з 2011 году, віцебскія праваабаронцы пастаянна ладзяць акцыі ў падтрымку палітычных актывістаў, якія былі асуджаныя і адбывалі пакараньні ў турмах і папраўчых калёніях. Для нас важна, што пра зьняволеных памятаюць, маральна падтрымліваюць іх і чакаюць на волі. Мы разумеем, што маральная падтрымка – гэта практычна адзіная магчымасьць выказаць салідарнасьць з тымі, хто за сваю грамадзянскую пазыцыю апынуўся ізаляваным дзяржавай ад грамадзтва, ад паплечнікаў па барацьбе за лепшую будучыню для Беларусі».
Аўторак, 30 Снежань 2014
Віцебскія праваабаронцы павіншавалі палітвязьняў з Калядамі і Новым годам
Праваабаронцы Віцебску даслалі віншавальныя паштоўкі беларускім палітвязьням: «Віцебскія праваабаронцы шчыра віншуюць Вас са сьвятам Божага нараджэньня і Новым 2015 годам. Жадаем Вам здароўя і ўдач у Новым годзе. Трымайцеся», – напісалі яны кожнаму з шасьці чалавек, якія ўтрымліваюцца за кратамі за свае палітычныя перакананьні: Мікалаю Статкевічу, Мікалаю Дзядку, Ігару Аліневічу, Яўгену Васьковічу, Арцёму Пракапенку, Юрыю Рубцову.
Апублікавана ў
Палітвязьні