Прысуд Міхаілу Чумакову тады стаў вядомы дзякуючы праваабаронцам і незалежным журналістам, якія сачылі за расследаваннем ягонай крамінальнай справы і судовым працэсам. 59-гадовага (на той момант) мужчыну абвінавацілі за тое, што ў «Аднакласніках» пад пастом Вольгі Карач ён пракаментаваў фота, на якім супрацоўнік ДАІ старшы лейтэнант Вольніч разам з іншымі міліцыянтамі жорстка затрымлівае чалавека. Каментар Чумакова быў не адзіны, і Вольніч падаваў у суд на сваіх крыўдзіцеляў шмат разоў, спаганяючы з усіх каментатараў маральную кампенсацыю. Ад Міхаіла Чумакова, які даглядаў нямоглую жонку і не меў вялікіх прыбыткаў, у якасці маральнай кампенсацыі Вольніч запатрабаваў 1 500 рублёў. Суд падтрымаў гэтае патрабаванне і асудзіў лепяльчаніна да 2-х гадоў абмежавання волі.
Падрабязнасцяў пра справу жыхара Віцебска Максіма Каранькова вядома меней. 25 лістапада 2022г. ягонае прозвішча ўнеслі ў спіс асобаў, схільных да экстрэмісцкай дзейнасці.
Ларыса Пятроўская
Серада, 07 Люты 2024
Яшчэ двух жыхароў Віцебшчыны праваабаронцы прызналі палітвязнямі
Гэта жыхар Віцебска Максім Каранькоў і лепяльчанін Міхаіл Чумакоў, асуджаныя да «хіміі» паводле арт. 369 Крымінальнага Кодэкса за абразу прадстаўнікоў улады. Абодва зараз адбываюць пакаранні: Каранькоў у Мінску (ПУАТ -55), Чумакоў у Гродне (ПУАТ-24). Суд над віцяблянінам адбыўся 1 снежня 2021 года ў судзе Кастрычніцкага раёна (суддзя Сняжана Кіндзеева). Жыхара Лепеле асудзіў ў мясцовым райсудзе суддзя Дзмітрый Васюк, вырак быў агучаны 25 лютага 2022 года.
Апублікавана ў
Палітвязьні
Тэгі: