У лісце паведамляецца, што за перыяд з 10 мая 2023 года ў дачыненні да Мікалая Статкевіча за "невыкананне законных патрабаванняў адміністрацыі папраўчай установы", а таксама за іншыя "парушэнні" 9 разоў прымяняліся меры дысцыплінарных спагнанняў. У прыватнасці, яго 5 разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар. Апошні раз - 6 кастрычніка.Апроч гэтага, Статкевіча пазбавілі спатканняў і права на атрыманне чарговай пасылкі ці перадачы. Адзін раз ён атрымаў спагнанне ў выглядзе вымовы.
У канцы верасня Марына Адамовіч была ў калоніі, дзе трымаюць яе мужа. Яна не мела надзеі на спатканне, але хацела спраўдзіць, ці ўсё добра з палітзняволеным – бо лістоў ад Мікалая Статкевіча яна не атрымлівае. Таксама была надзея, што да яго зможа трапіць адвакат, але яго да палітвязня не пусцілі, спаслаўшыся на тое, што «ад яго няма заявы». На думку Марыны Адамовіч, адміністрацыя калоніі парушыла заканадаўства, бо яна сама ўласнаручна як "прадстаўнік па даверанасці", пакінула ў калоніі ад імя Мікалая заяву на спатканне з адвакатам, а яшчэ даслала тэлеграму з такім самым зместам, і гэтая тэлеграма была атрымана і прачытана.
Адміністрацыя ПК -13 перыядычна паведамляе жонцы зняволенага палітыка, што Мікалай Статкевіч не пазбаўлены права на перапіску. І ніяк не тлумачыць той факт, што лісты ад яго ніяк не могуць прарвацца на волю з-а кратаў.
Мікалай Статкевіч быў затрыманы 31 траўня 2020г. і асуджаны да 14 гадоў калоніі ва ўмовах асаблівага рэжыму паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя масавых беспарадкаў). Адбываць пакаранне палітыка скіравалі ў Глыбоцкую калонію, дзе адміністрацыя прыктычна адразу паставіла яго на ўлік як схільнага да экстрэмізму. 4 лістапада 2022 г. МУС уключыла Мікалая Статкевіча ў "Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Андрэй Вакар
Нядзеля, 22 Кастрычнік 2023
254 дні няма лістоў ад палітвязня Мікалая Статкевіча. Жонка атрымлівае толькі адпіскі з калоніі
Марына Адамовіч, жонка палітзнявленага, падсумавала ў Фэйсбук апошнія навіны пра Мікалая Статкевіча. Дакладней, адсутнасць навінаў ад яго непасрэдна: палітзняволены знаходзіцца за кратамі ўжо 1238 дзён, з іх «254 дні без вестачкі», піша спадарыня Марына. Яна размясціла на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» фотаздымак урыўка ліста ад кіраўніцтва глыбоцкай калоніі, дзе знаходзіцца Мікола Статкевіч. Адміністрацыя ПК -13 інфармуе яе пра пакаранні, накладзеныя на зняволенага мужа.
Апублікавана ў
Палітвязьні
Тэгі: