«Патрабуем ад супрацоўнікаў пенітэнцыярных устаноў, іншых дзяржаўных устаноў, якія ажыццяўляюць вымушаную ізаляцыю, і іх кіраўніцтва выконвання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і яе міжнародных абавязацельстваў па забеспячэнні аховы жыцця і здароўя асобаў, якія пазбаўлены волі і знаходзяцца ў ізаляцыю», — гаворыцца ў заяве
Пра смерць 61-гадовая Мікалая Клімовіча стала вядома 7 мая. Яго асудзілі на год калоніі за лайк пад сатырычнай карыкатурай пра Лукашэнку.
«Любое турэмнае знявольванне для мяне — гэта смерць, таму што я павінен быць пад пастаянным наглядам доктара, прымаць вялікую колькасць моцных лекаў. Я магу не вытрымаць нават месяца», — казаў памерлы палітзняволены пад час суду.
Сымон Пронін