Васіль Ціханавіч быў затрыманы 19 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы. Мужчыну змясцілі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачванні.
У Мінгарсудзе 25 лістапада 2022 г. распачаўся суд над прафсаюзнымі лідарамі. Васіля Бераснева абвінавацілі ў закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 КК). Суддзя Анастасія Папко пасля прапановы пракурора Рамана Бізюка зрабіла разгляд справы закрытым.
27 снежня чакалася вынясенне прысуду актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў, аднак суддзя Алена Папкова нечакана паведаміла, што па наноў адкрытых абставінах суд над актывістамі пераносіцца, і папрасіла ўсіх пакінуць судовую залу. Прычыны такога рашэння пакуль невядомыя.
5 студзеня 2023 г. быў вынесены прысуд: актывістаў беларускіх незалежных прафсаюзаў прызналі вінаватымі. Па сукупнасці пакаранняў Анастасія Папко прызначыла Васілю Берасневу дзевяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Неўзабаве палітвязня перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4.
Апеляцыйную скаргу на прысуд разглядалі ў Вярхоўным судзе. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Пятра Лістраценкі 3 красавіка 2023 г. пастанавіла пакінуць прысуд без зменаў, а скаргі — без задавальнення.
Адрас для лістоў: Турма № 4. вул. Крупскай, 99А, 212011, г. Магілёў, Васілю Ціханавічу Берасневу.
Ірына Коўш