Згодна са статыстычнымі дадзенымі ў Віцебску і Віцебскім раёне пражывала 76 «экстрэмістаў і экстрэмістак», адпаведна ў Оршы і Аршанскі -29, Полацку і Полацкім раёне -21, у Наваполацку -18.
Па малых населеных пунктах размеркаванне "радыкалаў" выглядае наступным чынам.
У Паставах і ў прылеглым раёне сілавікамі выяўлена 6 чалавек, а ў Лепелі і Лепельскім раёне 5 дысідэнтаў.
Рашэннем судоў пацверджаны абвінавачанні ў дачыненні да «прадстаўнікоў народнага супраціву»: па 3 асуджаных - у Глыбокім, Браслаўскім і Верхнядзвінскім раёнах і па 2 - Дубровенскім, Докшыцкім, Міёрскім, Ушацкім і Чашніцкім раёнах.
У Гарадоцкім і Бешанковіцкім раёнах і ў г. Новалукомль улады выявілі і асудзілі па адным «шкодным апазіцыянеру».
Сярод найбольш рэвалюцыйна настроеных жыхароў Віцебскага рэгіёну з'яўляліся маладыя людзі ва ўзросце ад 21 да 30 гадоў (43 чалавекі) і ад 31 да 40 гадоў (58 чалавек), што складае без малога 60% ад усіх асуджаных за «экстрэмізм».
Алег Кунін