Зрэшты, у адным з нядаўніх лістоў Мікалай Статкевіч пісаў, што “да ШІЗА я, як сапраўдны беларус, таксама прызвычаіўся. Да таго ж, там камера ў разы большая, чым адзіночка. Ёсць, дзе пагуляць. Бо паўгадзіны прагулкі мне мала, а гулянне па камеры не зусім тое, хоць я там шмат хаджу”.
Атрымаўшы звесткі пра ўганараванне Алеся Бяляцкага Нобелеўскай прэміяй міру, Мікалай Статкевіч перадаў яму віншаванні з-за кратаў: “Яшчэ раз мае віншаванні Алесю і Наталлі. Вельмі слушнае рашэнне Нобелеўскага камітэта, якое падкрэслівае адзінства прыярытэту правоў чалавека для розных краін”.
Мікалай Статкевіч адбывае пакаранне ў глыбоцкай ПК №13 ва ўмовах асаблівага рэжыму. У ШІЗА яго змяшчалі неаднаразова, а таксама адміністрацыя калоніі паставіла яго на ўлік як схільнага да экстрэмізму, пазбаўляла права на пасылкі і спатканні. Ён асуджаны да 14 гадоў зняволення паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспарадкаў).
Феліцыян Красоўскі