Пятніца, 07 Кастрычнік 2022

Таццяна Севярніец: Спадзяюся, што гэтая Нобелеўская прэмія міру дасць штуршок

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Яна лічыць, што трэба больш намаганняў для вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў. Віцебская актывістка, маці палітвязня Паўла Севярынца Таццяна Севярынец пракаментавала для Charter97.org уручэнне беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму Нобелеўскай прэміі міру.

“Зразумела, што афіцыйныя ўлады будуць зноў шчэрыць зубы. Але для нас, для тых, хто сядзіць у турмах і іх родных, гэта не тое каб вялікая надзея, чаканні і гэтак далей. Я спадзяюся, што гэтая Нобэлеўская прэмія дасць штуршок у першую чаргу еўрапейцам. Каб яны надалі больш увагі нашым палітвязням, зразумелі, што ў турмах сядзяць тысячы людзей, і каб у гэтым накірунку было прыкладзена больш намаганняў, чым зараз” – мяркуе Таццяна Яўгенаўна.