Месцам правядзеньня заяўлены Парк культуры і адпачынку Чыгуначнікаў. Хоць гэтае месца ўваходзіць у пералік пляцовак, адмыслова адведзеных гарадзкімі ўладамі пад акцыі грамадзян, шанцаў, што будзе дадзены дазвол, мала. Мясцовыя чыноўнікі такія акцыі забараняюць, патрабуючы выканаць невыканальнае рашэньне №811 Віцебскага гарвыканкаму, згодна зь якім трэба папярэдне заключыць шэраг дамоваў на абслугоўваньне імпрэзы з гарадзкімі службамі, якія ад заключэньня гэтых дамоваў усяляк ухіляюцца.
Улічваючы гэта, сябры КХП БНФ напісалі ў сваёй заяўцы: «Пры разглядзе нашай заяўкі і прыняцьці наконт яе рашэньня, просім кіравацца адпаведнымі артыкуламі Закону Рэспублікі Беларусь ад 30 сьнежня 1997 г. № 114-З «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». Бо, на нашу думку, рашэньне Віцебскага гарадзкога выканаўчага камітэту ад 10 ліпеня 2009 году № 881 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску» не адпавядае Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пазбаўляе магчымасьці рэалізаваць грамадзянам краіны права на свабоду публічнага выказвання сваіх думак і права на свабоду мірных сходаў».
Нагадаем, раней заяўку на правядзеньне 25 сакавіка мітынгу і шэсьця ў Віцебску падалі прадстаўнікі іншых апазыцыйных структураў: старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ Кастусь Смолікаў і абласны кіраўнік руху «За Свабоду» Леанід Гаравы.
Кастусь Дзьвінскі