Пятніца, 13 Май 2022

Караліна Цярэнцьева актыўна валанцёрыць на ўкраінска-польскай мяжы

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Грамадскія актывісты Віцебска працягваюць актыўна валанцёрыць на ўкраінска-польскай мяжы. Караліна Цярэнцьева – тыповы таму прыклад. Цяпер Караліна працуе з жыхарамі Украіны, якія хаваюцца ад вайны на тэрыторыі Польшчы, у горадзе Пшымыслі, які месціцца побач мяжой.

“Немагчыма сядзець без справы і рабіць выгляд, што нічога не адбываецца, калі ідзе вайна”, – кажа Караліна Цярэнцьева. – Вельмі важна дапамагаць людзям. Асабліва калі яны знаходзяцца ў цяжкой сітуацыі. Плюс, мне добра, што я ведаю беларускую, укріанскую, рускую, польскую мовы, крыху ангельскай. У гэтым плане я ўніверсальны баец.

Караліна не мае звычку рабіць далёкія планы сваяго жыцця. Але дзяўчына верыць, што аднойчы ўсё ж зможа вярнуцца дадому. А пакуль у Віцебск ёй вяртацца небяспечна за магчымага крымінальнага прыследу з боку беларускіх уладаў.

Сямён Русы