Затрыманьне ажыцьцяўлялі супрацоўнікі Полацкага памежнага атраду. Пра знаходжаньне ў памежнай зоне людзей азіяцкай зьнешнасьці паведаміў памежнікам нехта зь мясцовых жыхароў.
Як правіла, незаконныя мігранты, якія спрабуюць выехаць празь Беларусь у краіны Эўразьвязу, прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасьці паводле артыкулу 23.29 (незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы; гэты артыкул прадугледжвае адказнасьць ня толькі за зьдзейсьненае правапарушэньне, але і за замах на яго), 23.30 (парушэньне памежнага рэжыму), 23.55 (парушэньне заканадаўства аб прававым становішчы іншаземных грамадзян і асобаў без грамадзянства) КаАП.
Хаця ўсе вышэйзгаданыя артыкулы Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях прадугледжваюць шырокі спэктар варыянтаў пакараньня парушальнікаў, пачынаючы ад папярэджаньня ці штрафу, зазвычай да нелегальных мігрантаў з далёкага замежжа ўжываецца такая – зусім не абавязковая згодна з кодэксам – мера, як дэпартацыя. Часьцяком, чакаючы афармленьня ўсіх дакумэнтаў, неабходных для іх высылкі з краіны, дэпартанты праводзяць па некалькі месяцаў у ізалятарах часовага ўтрыманьня.
Кастусь Дзьвінскі