Цяпер патрапіць у ЛПП у агульным парадку можна пры наяўнасці чатырох адміністрацыйных пратаколаў за год. Пасля першых трох выносіцца афіцыйнае папярэджанне аб накіраванні на прымусовае лячэнне, і грамадзянін праходзіць медкамісію. Пасля чацвёртага парушэння, чалавек, паводле рашэння суда, накіроўваецца прымусовае лячэнне тэрмінам 12 і больш месяцаў.
Для непрацуючых і абавязаных асоб прадугледжаны спецыяльны парадак. Першыя могуць апынуцца ў ЛПП ужо пасля трэцяга прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, а другія - за тры парушэнні працоўнай дысцыпліны ў стане алкагольнага ап'янення.
У новай рэдакцыі артыкула 4 закона ад падобнай градацыі адмовіліся, і з 26 студзеня 2024 года афіцыйнае папярэджанне аб накіраванні ў ЛПП атрымаюць усе катэгорыі парушальнікаў, якія на працягу года два і больш разоў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Пасля трэцяга пратакола яны будуць накіраваны на медкамісію і ў суд.
Таксама новаўвядзеннямі ў закон вызначаны стражэйшы парадак ізаляцыі асоб, якія пакутуюць наркатычнай залежнасцю.
Цяпер грамадзяне, якія звярнуліся або паступілі ў арганізацыі аховы здароўя з атручэннем, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, атрымаюць афіцыйнае папярэджанне аб накіраванні ў ЛПП ужо пасля першага такога факта. Другі зварот на працягу года пасля такога папярэджання ў медустанову для аказання дапамогі ў сувязі з атручэннем, выкліканым наркотыкамі, пацягне медыцынскі агляд і накіраванне матэрыялаў у суд для вырашэння справы па сутнасці.
Фёдар Ігнацьеў