У сьпісах рэпрэсаваных знайшлі імаверную гаспадыню грабеньчыка зь «віцебскіх Курапатаў»
Актывісты перакананыя, што толькі рэчавыя доказы могуць аспрэчыць афіцыйную вэрсію пра «пахаваньне ахвяраў вайны» ля вёскі Хайсы пад Віцебскам. Калі гэтая вэрсія знойдзе фактычнае абвяржэньне, то мясцовым уладам давядзецца прызнаць, што ў лесе каля вёскі Хайсы знаходзіцца пахаваньне ахвяраў сталінскага тэрору.
Віцебскія актывісты прэзэнтавалі свае праекты ў межах MediaBarCamp
З 11 па 14 траўня ў Летуве прайшоў дзясяты міжнародны летні лягер MediaBarCamp. Зь Віцебску ўдзел у форуме ўзялі прадстаўнікі Рэспубліканскага дасьледча-асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду», сябры ініцыятывы Vitebsk4Me, партыйныя актывісты «Справядлівага сьвету» і маладыя сацыял-дэмакраты. Расказаць пра імпрэзу мы папрасілі віцебскіх гаварыпраўдаўцаў Алега Квяцінскага і Марыю Казлову.
На Віцебшчыне – “сумленная ўлада”?
З 2014 году ў Віцебску дзейнічае т.зв. Генэральны савет па стварэньні міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня «За сумленную ўладу». Сваёй мэтай ствараная арганізацыя абвясьціла барацьбу за ўсталяваньне сумленнай улады, прычым ня толькі ў Беларусі.
За два дні грамадзкі актывіст сабраў 30 подпісаў пад зваротам у Віцебскі аблвыканкам
Подпісы да старшыні аблвыканкаму зьбіраюцца ў вёсках Хайсы і Дрыкольле. Віцебскія актывісты не губляюць надзеі на тое, што кіраўніцтва вобласьці дасьць дазвол на ўсталяваньне памятнага крыжа на месцы масавых расстрэлаў недалёка ад вёскі Хайсы.
Віцебчукі просяць старшыню аблвыканкаму дазволіць паставіць крыжы ў Хайсах
У Віцебску зьбіраюць подпісы пад зваротам на імя старшыні аблвыканкаму Мікалая Шарстнёва. Месьцічы просяць губэрнатара дазволіць усталяваць сьвяты крыж на месцы масавых пахаваньняў у лесе каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну. Гэтае месца ў народзе называюць «віцебскімі Курапатамі».