Выстава атрымала назву «На парозе дарослага жыцьця», а «фотамадэлямі» сталі выхаванцы Сеньненскай школы-інтэрнату. Яны распавялі арганізатарам пра тое, чаго чакаюць ад свайго далейшага лёсу, пра што яны мараць, што іх непакоіць і палохае.

Сябры БХД сабралі 96 подпісаў за асьвятленьне Новааршанскай шашы, асфальтаваньне дарожак ў парку 1000-годзьдзя і прылеглай да яго вуліцы Броўкі, а таксама 37 подпісаў за падоўжаньне маршруту аўтобусаў №№ 18, 22 да прыпынку «Мэдцэнтар», што палегчыла б месьцічам дабірацца да станцыі Лучоса, адкуль яны едуць на лецішчы.

Сябры аргкамітэту па стварэні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» завяршылі збор подпісаў пад зваротам да гарадзкіх уладаў наконт неабходнасьці пашырэньня паркоўкі ў раёне Віцебскага кардыялягічнага цэнтру.

На мінулым тыдні вайскоўцы 52-га пошукавага батальёну скончылі працу па эксгумацыі неідэнтыфікаваных парэшткаў з ускрытых чорнымі капальнікамі пахаваньняў у лясным урочышчы ля вёскі Хайсы. Аднак грамадзкія актывісты кажуць пра новыя знаходкі ў расстрэльным лесе.