Чацвер, 07 Красавік 2016

Жыхары вёскі пад Воршай просяць прэзыдэнта дапамагчы адрамантаваць дарогу

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Дарога ад Горацкай шашы да вёскі Стаўры мае для жыхароў стратэгічнае значэньне. Па ёй ажыцьцяўляецца праезд аўтакрамы 3 разы на тыдзень, хуткай дапамогі, газавых службаў, сацыяльных і культурных службаў, і ў летні час па ёй праяжджае ня менш за 300 аўтамабіляў у суткі.

На жаль, гэтая дарога знаходзіцца ў жудасным стане. За апошнія 20 гадоў усе спробы рамонту гэтай дарогі зводзіліся да грэйдаваньня. У выніку пясчана-жвіровы насып амаль цалкам нівэляваны. Апошні пласт жвіру прыбраны 24 сьнежня 2015 году, пасьля чаго па самым цэнтры праезнай часткі ўтварыліся глыбокія рытвіны.

Шматлікія звароты наконт гэтага пытаньня ў Бабініцкм сельвыканкам, Аршанскі райвыканкам, Віцебскі аблвыканкам не далі ніякага практычнага выніку. Жыхары вёскі Стаўры спадзяюцца на прэзыдэнта.


Крыніца: Орша.eu