Серада, 28 Верасень 2016

Палачане зьбіраюць сродкі на крыж у Курапатах

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Грамадзкія актывісты Полацку пачалі збор грошай на выраб і ўсталяваньне драўлянага крыжа ў мэмарыяле Курапаты пад Менскам, дзе ляжаць расстраляныя беларускія ахвяры сталінскага тэрору. Ініцыятыва была агучаная полацкімі актывістамі 8 верасьня на сьвяткаваньні Дня беларускага славы. Збор сродкаў ідзе як гатоўкай, так і пералікам на рахунак Свабоднага прафсаюзу рабочых заводу «Шкловалакно».

Грамадзкая ініцыятыва «Курапаты» па доглядзе мэмарыялу прапанавала ўсім гарадам Беларусі ўсталяваць памятны крыж у Курапатах. Памер крыжа мяркуецца каля шасьці мэтраў, таму вырашана полацкі знак памяці вырабіць у Менску для спрашчэньня яго транспартаваньня ў Курапаты. Мяркуецца, што на самім крыжы будзе выразаны надпіс з інфармацыяй, ад каго ўсталяваны гэты памятны знак.

Актывісты зьвярнуліся да Полацкай пяршоўкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага рабочых заводу ААТ «Полацак-Шкловалакно» для выкарыстаньня іх банкаўскага рахунку ў зборы безнаяўных грашовых сродкаў на выраб крыжа. Згода ад прафсаюзу была атрыманая. Паводле статуту СПБ прафсаюз мае магчымасьць зьбіраць ахвяраваньні, таму ўсё робіцца ў адпаведнасьці з заканадаўствам Беларусі.

Гатоўку на выраб Курапацкага крыжа зьбірае ў Полацку Мікалай Шарах, яго кантакты - email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.; тэлефон +375 29 5130530. У Наваполацку ахвяраваньні можна перадаць Кацярыне +375 29 5928800 - тэлефоны МТС.

Для безнаяўных пералічэньняў рэквізіты банкаўскага плацяжу ахвяраваньняў на рахунак пяршоўкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) рабочых заводу ААТ «Полацак-Шкловалакно»:
Банк-атрымальнік - г. Менск, ААТ «БПС-Ашчадбанк»
Атрымальнік - Пяршоўка СПБ
УНП атрымальніка – 300697483
Рахунак атрымальніка - 3015 232337014
Код банку – 369
Прызначэньне плацяжу - ахвяраваньне на крыж у Курапаты
Код прызначэньня плацяжу - 000 (не ў бюджэт).

Курапаты - самае вядомае ў Беларусі месца масавых расстрэлаў рэпрэсаваных беларусаў сталінскімі органамі НКВД. Расстрэлы праводзіліся ў трыццатых гадох дваццатага стагодзьдзя. Дакладная колькасьць закапаных трупаў у лясным масіве Курапаты невядомая. Паводле розных зьвестак расстраляных людзей было ад дзясяткаў тысяч да 250 тысяч.

Аляксандар Марозаў