Яна нагадала, што за зьяўленьне паліклінічнага комплексу ў мікрараёне сабралі больш за 10 тысяч подпісаў: “10 тысяч дзетак у мікрараёне жыве, каля 40 тысяч увогуле жыхароў, паліклініка далёка, дабірацца да яе нязручна, паліклініка перапоўненая, бо там адкрыта толькі дзевяць участкаў для мікрараёну Білева. Таптаньне, хаджэньне… Тое, што пайшлі ўсё ж такі насустрач і вырашылі адкрыць вось гэтую амбуляторыю па першасным прыёме, заборы аналізаў і гэтак далей, – я лічу, гэта плён ад нашай працы і наша перамога”.
Разам з тым Тацяна Севярынец раскрытыкавала тое, што ў мікрараёне ствараецца не паліклінічны комплекс, а толькі офісныя мэдычныя цэнтры для дзяцей і дарослых. Актывістка таксама расказала, што ў шэраг дзяржаўных структур дасланыя амаль паўтары тысячы подпісаў з просьбай праверыць, як віцебскія ўлады выконваюць інвэстыцыйныя пляны і куды ідуць грошы падаткаплацельшчыкаў.