Спрабавалі прадстаўнікі БХД распавесьці пра сабраныя подпісы і ў газэце Віцебскага гарсавету “Віцьбічы”, якая год таму пісала пра тое, што сьмецьцеперапрацоўчы камбінат будзе пабудаваны праз два гады, але будаўніцтва якога практычна так і не пачалося. Аднак у газэце пісаць пра гэта адмовіліся. Як і пра тое, што будаўніцтва сьмецьцеперапрацоўчага камбінату ў Віцебску, які мусіў бы быць адчынены яшчэ ў 2011 годзе, няма нават у плянах на 2014 год.
“Уладам трэба яшчэ раз падумаць над будаўніцтвам камбінату. Спадзяваньняў, праўда, на гэта мала, бо будаўніцтва вельмі дарагое, а выдаткаваныя раней на гэта сродкі зьніклі невядома куды”, - адзначае каардынатар аргкамітэту БХД Тацьцяна Севярынец.
Крыніца: Прэсавая служба БХД