29 траўня на возеры Бараноўскае каля вёскі Канавалава Віцебскага раёну Віцебскай і Гарадоцкай раённымі інспэкцыямі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя супольна з Гарадоцкай міжраённай інспэкцыяй аховы жывёльнага і расьліннага сьвету быў выяўлены факт гібелі рыбы.

У першым квартале 2015 году Віцебскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя і інспэкцыямі праведзена 113 праверак суб’ектаў гаспадараньня. Праверкі па кантролі за выкананьнем прыродаахоўнага заканадаўства праводзіліся на прадпрыемствах сельскай гаспадаркі, лёгкай прамысловасьці, броварнай прамысловасьці, жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, дрэваапрацоўкі, хлебпраму і інш.

Найбольш істотныя парушэньні прыродаахоўнага заканадаўства ў водаахоўных зонах і прыбярэжных палосах дапускаюць прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу, якія маюць жывёлагадоўчыя аб’екты. Пра гэта паведаміла старшая памочніца пракурору раёну Натальля Барысенка па выніках праверкі сумесна з супрацоўнікамі міжраённай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету.

Гарадзкія эколягі ў бягучым годзе правялі 7250 абсьледаваньняў гарадзкіх тэрыторыяў і суб’ектаў гаспадараньня, 1074 кілямэтры прыдарожных палос аўтамабільных дарог, 156 тэрыторыяў водных аб’ектаў, 106 могілак і 913 тэрыторыяў садаводчых таварыстваў і гаражных каапэратываў. Выяўлена 405 несанкцыянаваных звалак, якія ліквідаваныя. Але на зьмену адным, на жаль, зьяўляюцца іншыя.

У Віцебскай вобласьці за парушэньні прыродаахоўнага і зямельнага заканадаўства да дысцыплінарнай, адміністрацыйнай і матэрыяльнай адказнасьці прыцягнутыя 373 асобы, паведаміла старшы памочнік пракурора вобласьці па наглядзе за выкананьнем прыродаахоўнага заканадаўства Алена Казлова. За 6 месяцаў бягучага году ў гэтай сфэры было арганізавана 96 праверак, па выніках якіх падрыхтавана 309 актаў рэагаваньня, па патрабаваньнях пракурораў кампэнсаваныя матэрыяльныя страты на суму звыш Br80 млн.