Крымінальныя справы завялі на службовых асобаў 8-мі лясьніцтваў Расоншчыны
На службовых асобаў васьмі лясьніцтваў Расонскага лясгасу завялі крымінальныя справы за крадзеж, учынены групай асобаў шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі (ч.2 арт.210 КК). Дырэктар Расонскага лясгасу вызвалены ад займанай пасады, паведамляе “Аршанская газэта” са спасылкай на камітэт Дзяржкантролю.
“Мікрараён Білева патанае ў брудзе”. Віцябляне скардзяцца на брак дворнікаў
Жыхары віцебскага мікрараёну Білева зьбіраюць подпісы пад пэтыцыяй, у якой патрабуюць ад уладаў зрабіць захады для прыбіраньня сьмецьця і прывядзеньня тэрыторыі мікрараёну ў належны санітарны стан.
МНС: выцечка газу з перакуленай цыстэрны каля Замасточча ліквідаваная
На ўчастку чыгункі Ворша-Віцебск увечары 24 ліпеня з рэек сышлі 15 цыстэрнаў з газам (прапан). Аварыя здарылася за некалькі кілямэтраў ад станцыі Замасточча. У адной з цыстэрнаў была выяўленая выцечка газу. Ранкам 25 ліпеня ў Віцебскім абласным упраўленьні МНС РБ паведамілі, што выцечка ліквідаваная.
Кароткае замыканьне на АЭС у Расеі. У Віцебску падвысіўся радыяцыйны фон
На Калінінскай атамнай электрастанцыі ў Цьвярской вобласьці Расеі адключылі тры энэргаблёкі з чатырох з прычыны кароткага замыканьня, пашкоджаньняў абсталяваньня на самой станцыі няма. У Беларусі радыяцыйны фон у параўнаньні з 17 ліпеня павялічыўся толькі ў Віцебску на 1 мікрарэнтген у гадзіну і склаў 11 мікрарэнтген у гадзіну, піша Радыё Свабода.
Перамога. Кацёл для спальваньня коксу ў Наваполацку будаваць ня будуць
Міністэрства энэргетыкі адказала на пэтыцыю навапалачан, якія заклікалі спыніць пабудову катла па спальваньні нафтавага коксу на Наваполацкай ЦЭЦ. Мінэнэрга паведамляе, што паінфармавала Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь “аб немэтазгоднасьці ў існых умовах далейшых работ па рэалізацыі праекту”.