Складана сабе ўявіць, што міліцыянты разбіраюцца ў сельскагаспадарчай тэхніцы і маюць належны ўзровень ведаў, каб “проверить необходимую документацию” на зернесушыльным комплексе або малочна-таварнай ферме. Але “Аршанская газета” апісвае працу супрацоўнікаў МУС менавіта так.
У сваіх сацсетках мясцовае выданне пайшло яшчэ далей: у рэдыкцыйным TikTok размясцілі відэаролік , дзе ў кампаніі міліцыянтаў праверкай працаздольнасці камбайнаў займаецца сам старшыня райваканкама Ігар Мароз. Інтэрнэт- карыстальнікі адкрыта насміхаюцца з такіх навінаў:
-“Как могут проверить тех состояние комбайна пред райисполкома и милиционер?”
-”Комбайнера раньше проверял инженер или огромном,а сейчас проверяют кто в этом ни бум бум”.
-”А что, преступления в РБ уже все раскрыты?Что милиционеры по полям ныкаются во время уборочной.”
-”Представляю , как пришел шериф из Нью- Йорка к фермеру…”
-”Пускай бы председатель райисполкома вместе с милиционерами работали на экипаже комбайна а их проверяли рабочие”.
Надзвычайная актывізацыя “правяральшчыкаў” разгарнулася і ў іншых раёнах Віцебшчыны. Часам на аднаго камбайнера прыходзіцца сама менш па чатыры “кантралёры” - з міліцыі, ДАІ, МНС і чыноўнік з райвыканкама.
Марына Пятрова