Як вынікае са спіса, размешчанага на сайце Міністэрства інфармацыі, яшчэ 20 снежня 2024 года суд Мёрскага раёна Віцебскай вобласці прызнаў "экстрэмісцкімі"
- Youtube-канал "Навiны БХД"
- Telegram-канал "Беларуская Хрысьцiянская Дэмакратыя"
- старонкі ў "ВКонтакте", "Х" і Facebook з такімі ж назвамі.
На практыцы гэта азначае, што падпісчыкі гэтых рэсурсаў, а таксама ўсе, хто пакідаў каментары, ставіў лайкі і рабіў рэпосты ўжо цягам трох месяцаў рызыкавалі быць асуджанымі за "распаўсюд экстрэмізму" паводле ч.2 арт.19.11 КаАП.
Алег Паўлоўскі