Субота, 25 Студзень 2025

Пенсіянераў-сілавікоў з Расонаў запрасілі у «эксперты» па будучых выбарах

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Перад выбарамі агітаваць мясцовых жыхароў за Лукашэнку «выпусілі» старых знаёмых – чацвярых міліцыянтаў-адстаўнікоў, да якіх перыядычна звяртаюцца па ідэалагічна- вывераныя каментары. Праўда, часам бывае вельмі смешна чытаць, калі не абазнаныя людзі каментуюць тое, у чым анічога не разумеюць. Аднак рэдакцыю расонскай раённай газеты гэта не бянтэжыць: там зноўку далі слова адстаўным сілавікам, гэтым разам гучна назваўшы суразмоўцаў «клубам афіцэраў».

На арэне – у сэнсе, на сайце газеты «Голас Расоншчыны» - усё тыя ж асобы: падпалкоўнік у адстаўцы Грыгорый Русіновіч - кіраўнік раённай арганізацыі ГА "Белорусский союз офицеров", чалец гэтай арганізацыі маёр Сяргей Дубкоў -- былы супрацоўнік Расонскага РАУС, і падпалкоўнік у адстаўцы Віктар Вашчанка, які калісьці служыў у МУС СССР. Іхную гутарку, пададзеную ў «раёнцы» пад назвай "Нам не нужна западная демократия. Спасибо. Наелись" зноў мадэруе рэдактарка Алена Кірылава.

Хаця гутаркай у прамым сэнсе гэтага слова публікацыю назваць цяжка. Гэта хутчэй набор ідэалагічных штампаў у разуменні былых міліцыянтаў у адпаведнасці з узростам і ўзроўнем адукацыі. «Знаю людей, которые любыми способами стремились получить карту поляка и уехать. А почему? Польша до 1990 года никогда не была такой желанной страной, и люди говорили: « Курица – не птица, Польша – не заграница». Только благодаря западным деньгам эта страна стала возрождаться. Не хочу плохо говорить, люди не виноваты, но польское правительство – это шакал Европы. Они не любят ни немцев, ни белорусов, ни русских, ни украинцев. Посмотрите, вся грязь льётся оттуда», -- сцвярджае Сяргей Дубкоў.

«Нас пугали санкциями, нищетой, но никто от них не задохнулся. Напротив: развиваем своё производство, экспортируем на зарубежные рынки продукцию. Не Западом единым, как говорится, нашлись новые партнёры – рынок Востока огромен. Но больше всего люди благодарны главе государства за мир, который он обещал. В ситуации, когда вокруг идут боевые действия, сохранять спокойствие, стабильность, не ввязаться в войну – крайне сложно. А Президент смог», - як па пісанаму «вяшчае» Віктар Вашчанка.

І заяўленая гутарка пра дэмакратычныя каштоўнасці або іх адсутнасць паціху скатваецца да адкрытай агітацыі. «Не одной зарплатой оценивается уровень жизни. В Беларуси колоссальная поддержка семей: пособия при рождении детей выше, чем в странах Европы. Материнский капитал, дополнительные выплаты. Беларусь входит в пятёрку государств с самым длинным декретным отпуском, заметьте, оплачиваемым. У нас он три года, а в Польше, например, только год. В стране поддерживают курс на многодетность», - тэарэтызуе Уладзімір Сакалоў.

«Беларусь очень изменилась за последние 30 лет. Фактически, имея скромные возможности, живём лучше тех, кто сидит на природных ресурсах», - падхоплівае Грыгорый Русіновіч. І працягвае, ужо непасрэдна заклікаючы галасаваць адпаведным чынам: «Гордость берёт за свою страну. Я горжусь, как сейчас сплочены белорусы. Я уверен, что победа будет за Лукашенко. Это умнейший человек, лидер нации и верховный главнокомандующий. Лучше его на данное время даже рядом не стояло».

«
Аднаклубнікі» гатоўна яго падтрымліваюць, адну за адной выдаючы гучныя фразы: «на данный момент нет другого такого лидера, который взял бы и повёл за собой, удержал страну», «президент – это гарант нашей независимости. Он умеет отвечать на сложные вопросы, порой критические и неудобные, народным языком. Противостоять различным вызовам», «авторитет на международной арене, богатейший опыт управления страной в такой непростой обстановке на данный момент есть только у одного кандидата».

Пра «папулярнасць» гэтага артыкула ў «раёнцы» сведчыць мінімальная колькасць праглядаў: 317 за 5 дзён. Прыкладна столькі ж набірае любы іншы матэрыял пра будучыя выбары, што сведчыць пра абсалютную абыякавасць жыхароў рэгіёна да заўтрашняга «абрання новага прэзідэнта».

Ірына Грамыка