На семінары прысутнічалі прадстаўнікі розных рэгіёнаў Віцебшчыны ад больш як 30 грамадскіх арганізацый і ВНУ. Удзельнікам мерапрыемства прадстаўнікі ПРААН данеслі інфармацыю аб умовах конкурсу, распавялі аб тым, як правільна аформіць заяўкі на атрыманне фінансавання, якія трэба падаць на працягу мая месяца бягучага года.
Таксама для прысутных ААНаўскія эксперты правялі гульню інтэлектуальна-забаўляльнага характару ў рамках Мэтам устойлівага развіцця, якая дазволіць усім замацаваць і пашырыць свае веды.
Неабходна адзначыць, што ўлады ўжо даўно вызначылі платформы паскарэння дасягнення МУР устойлівага развіцця. Да іх былі аднесены: "зялёны" пераход да інклюзіўнага і ўстойлівага росту; арыентацыя на будучыя пакаленні: падлеткі і моладзь; лічбавыя трансфармацыі і сацыяльныя інавацыі; гендэрная роўнасць у грамадстве.
Андрэй Горын