У студзені 2024 года групай мясцовых жыхароў была накіравана петыцыя №5750 ва ўпраўленне па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама, у сувязі з публікацыяй на сайце ўстановы аховы здароўя Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы артыкула пад аўтарствам загадчыцы кабінета фарміравання здаровага ладу жыцця Ларысы Бабрук.
34 чалавекі, якія падпісалі петыцыю, патрабавалі выдаліць антынавукавы артыкул з сайта ўстановы аховы здароўя Наваполацкая цэнтральная гарадская лякарня, праверыць астатнія артыкулы на дадзеным сайце на адпаведнасць навуковым ведам і атэставаць Бабрук на адпаведнасць займанай пасады.
Указаны ў звароце артыкул быў выдалены з сайта праз некалькі дзён пасля публікацыі петыцыі, а 16 студзеня актывісты атрымалі адказ ад намесніка начальніка упраўлення Андрэя Какойчанкі ў якім паведамлялася наступнае:
«Ваш зварот пакінуты без разгляду па сутнасці паводле абзаца трэцяга пункта 1 Артыкула 15 Закона РБ «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», бо ў кампетэнцыю галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя дадзенае пытанне не ўваходзіць. Для вырашэння пытання неабходна звярнуцца ў адпаведны дзяржаўны орган або арганізацыю.»
Падпісанты перакананы, што пытанні кантролю якасці медыцынскай інфармацыі на сайтах устаноў аховы здароўя Віцебскай вобласці ўваходзіць у пералік задач упраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама. Таму атрыманы адказ з упраўлення палічылі незаконным і звяртаюцца ў МЗ з патрабаваннем разабрацца ў прычынах адмовы Віцебскага ўпраўлення. Таксама просяць выказацца пазіцыю міністэрства наконт з'яўлення на сайце арганізацый, якія ўваходзяць у дзяржаўную сістэму аховы здароўя, падобных антынавуковых публікацый.
Алена Канапелька