А з мэтай аказання дапамогі кіраўнікам сельскагаспадарчых арганізацый у забеспячэнні грамадскага парадку, спыненні п'янства на вытворчасці, арганізацыі работы вартаўнічай аховы, ажыццяўленні кантролю за ўстараненнем выяўленых недахопаў і правядзення адпаведнай прафілактычнай работы штодзень працуюць мабільныя групы міліцыянтаў. Галоўнай задачай, якую яны ставяць перад сабой, з’яўляецца ўстараненне прычын і ўмоваў, якія садзейнічаюць учыненню правапарушэнняў і перашкаджаюць эфектыўнаму правядзенню пасяўной кампаніі.
У выпадку выяўлення фактаў дробнага крадзяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, выкрадальнік прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 11.1 КаАП Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае штраф памерам ад 2 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Таксама міліцыянты праз раёнку застрашваюць працаўнікоў сяла тым, што паводле артыкул 13.23 КаАП Рэспублікі Беларусь (Незаконны абарот нафтавага вадкага паліва ў Беларусі), а менавіта ч. 3, прадугледжана адказнасць за набыццё, захоўванне, выкарыстанне і рэалізацыю афарбаванага нафтавага вадкага паліва (аўтамабільны бензін, дызельнае і бытавое паліва ўсіх марак), які пастаўляецца ва ўстаноўленым парадку ў арганізацыі, якія выконваюць работы, звязаныя з вытворчасцю сельгаспрадукцыі, у выглядзе штрафу памерам ад 10 да 50 базавых велічыняў з канфіскацыяй паліва.
Жана Ягорава