Напрыклад, пракурор Чашніцкага раёна знайшоў факт несвоечасовай выплаты заработнай платы ў адным з прадпрыемстваў у суме звыш 45 тыс. руб. Пасля праверкі дырэктару было вынесена прадпісанне, у якім пракурор запатрабаваў неадкладна ўхіліць парушэнне. Па выніках разгляду акта нагляду работнікі прадпрыемства атрымалі грошы за сваю працу ў той самы дзень.
Па-ранейшаму актуальнае пытанне захавання працоўнага заканадаўства мікраарганізацыямі з сярэдняй колькасцю работнікаў менш за 16 чалавек, паколькі яны не даюць звесткі для дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці аб пратэрмінаванай запазычанасці па заработнай плаце.
У прыватнасці, па даручэнні пракурора Гарадоцкага раёна тэрытарыяльным органам унутраных спраў арганізавана праверка ў парадку крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў дачыненні да дырэктара прыватнай арганізацыі па факце неабгрунтаванага налічэння сабе прэміі пры наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці па заработнай плаце.