Найбольш адмоўна востра жыхары Віцебска і Віцебскага раёна рэагавалі на рост цэн на прадукты і тавары першай неабходнасці -54 працэнты, а негатыўная міжнародная абстаноўка хвалявала толькі 41 працэнт апытаных.
Больш за трэць былі незадаволеныя: якасцю і даступнасцю медыцынскага абслугоўвання (36 працэнтаў), зніжэннем даходаў (32 працэнты), а высокімі тарыфамі на камунальныя паслугі абураліся 28 працэнтаў).
Як праблему "пагроза страты працы" адзначылі 16% апытаных мужчын і 6% жанчын. Мужчыны ў большай ступені хваляваліся за фінансавыя аспекты жыцця, у той час як жанчыны больш востра рэагавалі на адсутнасць бяспекі ў выглядзе росту злачыннасці.
Апытанне паказала, што ў грамадстве прысутнічалі моцныя ўтрыманскія настроі. Людзі найбольш пазітыўна рэгавалі на павелічэнне асабістых даходаў у выглядзе росту пенсій, дапамог і заработнай платы (64%) і на "халяву" ў выглядзе дзяржрэгулявання цэн на тавары і тарыфы ў стаматалогіі (54%).
Мясцовыя сацыёлагі зафіксавалі каля 87 працэнтаў людзей “цэлым задаволеных сваім жыццём”, і доля такіх задаволеных на працягу 2023 года павялічвалася на 5 працэнтаў. А абсалютна незадаволеных сярод апытаных віцябчан даследчыкі налічылі крыху больш за 1 працэнт.
Анфіса Кукушкіна