Вядома, што высечка робіцца гэта ў межах рэканструкцыі лыжаролернай трасы Віцебскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву. На жаль, аб уздзеянні на навакольнае асяроддзе па дадзеным праекце, які выносіўся на грамадскае абмеркаванне, не былі ўказаны ні таксацыйны план, а ні кампенсацыйны план.
У выніку мясцовыя жыхары пакінуты ў няведанні аб дапушчальнасці такой масавай высечкі аб'ектаў расліннага свету і маюць абгрунтаваныя апасенні аб тым, што некаторыя аб'екты расліннага свету былі высечаны незаконна.
У сваім звароце да ўладаў незапакоеныя грамадзяне просяць правесці праверку выкладзеных фактаў па прыкметах наяўнасці незаконнай высечкі драўняна-хмызняковай расліннасці і абавязаць праекціроўшчыка і выканаўцу работ падаць публічна звесткі аб таксацыйным плане і плане кампенсацыйных мерапрыемстваў.
У выпадку, калі меліся выпадкі высечкі без выдадзенага ордэра і ўстаноўлены факты ўчынення правапарушэння, пакараць вінаватых службовых асоб на падставе артыкула 16.17 КаАП (Незаконная высечка, незаконныя выдаленне, перасадка, пашкоджанне або знішчэнне драўняна-хмызняковай і іншай расліннасці).
Анатоль Прохараў