Панядзелак, 18 Снежань 2023

Шаркаўшчынскія чыноўнікі пачалі актыўную агітацыю

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Яны нават паехалі па школах, праводзячы так званыя адкрытыя дыялогі. Як піша сайт шаркаўшчынскай раённай газеты “Кліч Радзімы”, у шаркаўшчынскай СШ №1 на днях правялі так званы адкрыты дыялог «Зрабі правільны выбар». З агітацыяй прыехаў намеснік старшыні райвыканкама, так званы дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Юрый Васілеўскі.

Ён нагадаў прысутным, у тым ліку малалетнім дзецям, якіх туды сабралі, каб паслухаць чыноўніка, што 25 лютага 2024 года ў краіне адбудзецца Адзіны дзень галасавання. І быццам беларускі народ будзе абіраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання.

Пасля ён настаўнікам і вучням сярэдняй школы № 1 гарадскога пасёлка распавёў пра дзейнасць дэпутатаў розных узроўняў, пра тое, як будуць праходзіць выбары 25 лютага будучага года.

Па тварах прысутных было бачна, наколькі ім цікавая гэтая тэма. Дарослыя людзі ды і іх дзеці ведаюць, як на самой справе праходзяць выбары ў Беларусі і як распраўляюцца з нязгоднымі. Але ўсё адно чыноўнікі ездзяць па арганізацыях і прадпрыемствах і працягваюць ствараць уражанне быццам у нашай краіне сапраўды адбываецца законная, у адпаведнасці з Канстытуцыяй,  электаральная кампанія.

Яраслаў Татарскі