У гэтым атрадзе налічваецца адзінаццаць юнакоў і дзяўчат. Яны два месяцы разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні школы Віктарам Леўшыкам займаліся фізпадрыхтоўкай, асвойвалі навыкі страявой, агнявой і медыцынскай падрыхтоўкі. Таксама яны ўзялі шэфства над закладзенай нядаўна Алеяй славы і мемарыяльнай дошкай у вёсцы Двор Жары.
Адрозніць удзельнікаў ваенна-патрыятычнага атрада “Сокал” ад іншых дзяцей можна па адмысловых берэтах і гальштуках. Як расказала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Наталля Стрыжонак, з вырабам гэтых элементаў адзення дапамагла індывідуальны прадпрымальнік Галіна Віннік, лагатып жа, які змясцілі на галаўных уборах, распрацоўвалі ўласнымі сіламі.
У мінулы чацвер, 2 лістапада, васьмікласнікам у школе ўручылі і так званыя пасведчанні членаў
Сымон Элькін