Як паведамляе ўпраўленьне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Віцебскага аблвыканкаму, супрацоўнікамі УБЭЗ УУС і АБЭЗ Першамайскага РАУС Віцебску ў выніку правядзеньня апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў, скіраваных на спыненьне фактаў крадзяжоў, што ўчыняюцца службовымі асобамі ў розных галінах эканомікі краіны, была выкрытая злачынная дзейнасьць былога галоўнага бухгальтара дзяржаўнай установы фізычнай культуры і спорту “Віцебскі ЦСК”.
На працягу 2013 году празь неабгрунтаванае ўключэньне сябе ў сьпісы на налічэньне заработнай платы яна выкрала грашовыя сродкі ўстановы ў суме 92,7 мільёну рублёў. Таксама было выяўлена, што, працуючы на пасадзе галоўнага бухгальтара ЗП “Глобал-Віцебск”, жанчына на працягу 2011-2012 гадоў празь неабгрунтаванае ўключэньня сябе і свайго сваяка ў сьпісы на налічэньне заработнай платы ўчыніла крадзеж грашовых сродкаў у суме 107 мільёнаў рублёў.
Пракуратурай Віцебску па гэтых эпізодах злачыннай дзейнасьці былі распачатыя справы на падставе частак 3 і 4 артыкулу 210 УК (крадзяжы шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі ў буйным і асабліва буйным памеры).
Судом Першамайскага раёну Віцебску пастаноўлены прысуд на падставе частак 3, 4 артыкулу 210 КК, паводле якога абвінавачаная была прыгавораная да адбываньня пакараньня ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам на пяць гадоў з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на тры гады, з пазбаўленьнем права займаць арганізацыйна-распарадчыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады на пяць гадоў.
Крыніца: БелаПАН