Аўторак, 31 Кастрычнік 2023

Уплаў да крамы? Браслаўчане скардзяцца на вялізную лужыну на вуліцы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Вось такое «возера» даводзіцца пераадольваць жыхарам мікрараёна турбазы, каб патрапіць у краму. Раскінулася яно на скрыжаванні вуліцы Набярэжнай з завулкам Турыстычным у Браславе.

Праблема гэта даўняя, але багатыя ападкі абвастрылі яе яшчэ больш.

"Каб прайсці, мы павінны ісці па выкладзенай цэгле, чапляючыся за плот", - наракаюць мясцовыя жыхары. А людзям паважнага ўзросту такія "практыкаванні" даюцца з цяжкасцю. Гэта непрыемна”.

У арганізацыі «Браслаў-камунальнік», якая абслугоўвае дадзеную тэрыторыю, патлумачылі, што ў такое волкае надвор'е, як цяпер, грэйдаваць вуліцы сэнсу няма - гэта сізіфава праца. Аднак у дадзеным канкрэтным выпадку такая працэдура наўрад ці дапаможа. Тут хутчэй патрэбна падсыпка, прычым грунтоўная.

Зразумела, што гэтая праблема заслугоўвае ўвагі не толькі жыхароў, але і абслугоўваючай арганізацыі. Але ці будзе яна вырашана бліжэйшым часам – невядома.

Аксана Мікуліна