Аднак факты сведчаць самі за сябе: з пытаннямі да Дзмітрыя Дзямідава звярнуліся ўсяго два чалавекі. Пенсіянер з вёскі Вялікае Балота паскардзіўся, што бліжэйшы аўтобусны прыпынак знаходзіцца за 5 км ад ягонага жытла, а жыхарка райцэнтра наракала на тое, што меліярацыйныя і іншыя службы беспадстаўна знішчаюць зялёныя насаджэнні.
Паколькі людзі не пайшлі на размовы з сенатарам, ён запланаваў сустрэчу з работнікамі Расонскага лясгасу. У фармаце Адзінага дня інфармавання Дзмітрый Дзямідаў паразмаўляў з лесаводамі пра дэмаграфічную сітуацыю ў Беларусі і «падзякаваў за давер да прадстаўнікоў улады», як піша «Новая газета».
Пра сустрэчу дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандра Дубава з мясцовым насельніцтвам распавяла і «раёнка» «Голас Сенненшчыны». Пра колькасць зваротаў да дэпутата газета не згадвае, але на фотаздымках, апрача Аляксандра Дубава, фігуруюць яшчэ тры асобы «з народу».
Паводле рэдакцыі, мясцовыя жыхары прасілі падоўжыць час працы паштовага аддзялення ў вёсцы Багданава і навесці парадак на могілках, скардзіліся на працу грамадскага транспарта і высвятлялі, якія дакументы патрэбныя для ўступлення ў спадчыну.
«Маштаб» пытанняў, з якімі людзі прыйшлі да дэпутатаў найвышэйшага рангу, проста ўражвае: падобныя пытанні мусілі б вырашацца на ўзроўні сельскага, у крайнім выпадку, раённага савету. Але туды мясцовыя жыхары, падобна, не звяртаюцца зусім, бо пераканаліся ў некампетэнтнасці гэтых структур. Ці вырашацца людскія праблемы цяпер, таксама не зразумела. Бо тое, што адказныя службы мусілі б «разруліць» за некалькі хвілін, дэпутаты «запісалі», «узялі на кантроль» і «далі адпаведныя раз“ясненні».
Марыя Мяцельская
Серада, 26 Ліпень 2023
Напярэдадні новых выбараў дэпутаты «пайшлі ў народ». Але народ дэманструе недавер да органаў улады
Чалец Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў правёў прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём у Расонах. Наваполацкая «Новая газета» пафасна зазначыла, што «сенатор неравнодушен к чаяниям и обращениям избирателей, а те, в свою очередь, ему доверяют и убеждены в поддержке со стороны власти».
Апублікавана ў
Дзяржава